Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «Белнафтахіму»: падвышэньне коштаў паліва непазьбежна


Як будуць зьмяняцца цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі, стане вядома бліжэйшым часам, сказаў старшыня канцэрну «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка, піша БелТА.

Паводле слоў Ляшэнкі, цяпер ва ўрадзе займаюцца гэтым пытаньнем, а павялічэньне цэнаў на паліва — «натуральны працэс», зьвязаны з павышэньнем цэнаў на нафту.

Ляшэнка канстатаваў, што ў сувязі з падаражэньнем нафты падвышэньне коштаў паліва непазьбежна. «Гэта натуральны працэс», — сказаў кіраўнік «Белнафтахіму».

25 траўня Ляшэнка заявіў, што аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэе на 24%.

Павышэньне коштаў паліва. Інфаграфіка
Павышэньне коштаў паліва. Інфаграфіка

​Ад 15 траўня ў Беларусі дзейнічаюць наступныя цэны на паліва:

  • АІ-92 — 1 рубель 29 капеек за літар;
  • АІ-95 — 1 рубель 37 капеек;
  • АІ-98 — 1 рубель 58 капеек;
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 37 капеек.

Ад пачатку году цэны на паліва ўзьнімаліся 9 разоў, агулам ад 9 да 19 капеек на розныя віды паліва. Гэта плюс 6,1–8,4%. Цэны на дызэльнае паліва зьніжаліся двойчы – 14 і 27 красавіка.

За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек. Згодна з архівам коштаў паліва на сайце «Беларуснафты», у 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў усясьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG