Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 27 красавіка ў Беларусі патаньнее дызэльнае паліва

абноўлена

Ад 27 красавіка ў Беларусі кошты на дызэльнае паліва зьнізяцца на адну капейку, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім». Цэны на бэнзін застануцца нязьменнымі.

Цэны ад 27 красавіка:

  • АІ-92 — 1 рубель 27 капейкі за літар,
  • АІ-95 — 1 рубель 35 капеек,
  • АІ-98 — 1 рубель 56 капеек,
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 35 капеек.

Гэта другое за год зьмяншэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва — 14 красавіка «дызэль» зьнізіўся ў кошце на адну капейку. Цягам году цэны на розныя віды паліва ўзьняліся ад 8 да 18 капеек.

За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек. Згодна з архівам коштаў на паліва на сайце «Беларуснафты», у 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG