Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паставілі помнік Пуціну без скульптуры Пуціна. ВІДЭА

У вёсцы Частаазер’е Курганскай вобласьці Расеі адкрылі манумэнт прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну, на які не ўсталявалі постаць самога Пуціна. Супраць выявы расейскага прэзыдэнта выступілі ў адміністрацыі прэзыдэнта, паведамляе выданьне Znak.com.

У скульптурную кампазыцыю ўваходзіць карта Расеі, Канстытуцыя, катэдра з выявай герба, сьцягі Расейскай імпэрыі, Савецкага Саюза і Расеі. Амаль чатырохмэтровы помнік самому прэзыдэнту быў прыбраны за некалькі дзён да адкрыцьця.

Аўтарам ідэі манумэнта стаў дэпутат Дзяржаўнай думы ад партыі «Адзіная Расея» Аляксандр Ільцякоў. На адкрыцьці кампазыцыі ён заявіў, што пакуль нельга ставіць помнік Пуціну, таму што ён «сьціплы чалавек» і «не працуе за славу». Па словах Ільцякова, скульптура прэзыдэнта, «калі прыйдзе час, вернецца на сваё законнае месца».

XS
SM
MD
LG