Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра расейскіх вайскоўцаў забітыя ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота

Яны загінулі ў выніку нападу баевікоў у правінцыі Дэйр-эз-Зор ў сырыі. Яшчэ трое атрымалі раненьні. Такую інфармацыю расейскім СМІ падало міністэрства абароны РФ, — паведамляе BBC.

Паводле вайсковага ведамства, падчас нападу баевікоў былі забітыя два расейскія вайсковыя дарадцы. Яшчэ пяць расейскіх вайскоўцаў былі параненыя, пазьней двое зь іх памерлі.

Паведамляецца, што мабільныя групы баевікоў напалі на артылерыйскую батарэю сырыйскіх урадавых сілаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG