Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША падтрымалі вайсковую дапамогу Ўкраіне на чвэрць мільярда даляраў

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала вайсковую дапамогу Ўкраіне на суму 250 мільёнаў даляраў. Законапраект прадугледжвае пастаўку сьмяротных абарончых узбраеньняў. Канкрэтныя віды зброі ў дакумэнце не пазначаныя.

Нягледзячы на падтрымку Палаты прадстаўнікоў, дакумэнт павінен быць ухвалены Сэнатам, які разглядае сваю вэрсію законапраекта. Перш, чым ініцыятыва накіруецца на подпіс прэзыдэнту, абедзьве вэрсіі законапраекта неабходна аб’яднаць у адну.

Раней Злучаныя Штаты забясьпечылі Кіеў снайпэрскімі вінтоўкамі і супрацьтанкавымі ракетамі Javelin. Усяго такіх комплексаў вырашылі паставіць 37. Згодна з дамоўленасьцямі з ЗША, армія Украіны ня будзе ўжываць комплексы Javelin супраць прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе.

Украіна выпрабавала пастаўленыя ЗША супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin

XS
SM
MD
LG