Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні ў гонар Барыса Нямцова назавуць сквэр каля пасольства Расеі


Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў

Сквэр перад пасольствам Расеі ў Вільні атрымае імя забітага расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Такое рашэньне прыняла гарадзкая рада літоўскай сталіцы. Пра гэта ў твітэры паведаміў старшыня Фонду Нямцова Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы.

​За прысваеньне сквэру імя расійскага апазыцыянэра выказаліся 32 чальцы гарадзкой рады, адзін быў супраць, яшчэ адзін устрымаўся. Паводле Кара-Мурзы-малодшага, рашэньне ўступіць у сілу 24 траўня пасьля таго, як яго падпіша мэр Вільнюса Рэмігіюс Шымашус.

​Сёлета ў лютым імя Барыса Нямцова атрымала плошча перад расейскім пасольствам у Вашынгтоне.

Нямцова застрэлілі на Вялікім Маскварэцкім мосьце 27 лютага 2015 году. Маскоўскія ўлады перашкаджаюць ўстаноўцы памятнай шыльды ў гонар апазыцыянэра, а камунальныя службы Масквы ўвесь час руйнуюць народны мэмарыял на месцы забойства палітыка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG