Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прапанавалі абмежаваць працу сэрвісу Booking.com


Расейскае Міністэрства культуры прапанавала абмежаваць працу сэрвісу онлайн-рэзэрваваньня гатэляў Booking.com у Расеі ў адказ на санкцыі ЗША. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на ліст, які паступіў у Фэдэральнае агенцтва турызму. Там абяцалі агучыць сваю пазыцыю ў гэтым пытаньні да 4 чэрвеня.

З такой ініцыятывай ва ўрад раней зьвярнуўся кіраўнік кампаніі «Свой турыстычны сэрвіс» Сяргей Вайтовіч. Ён прапанаваў увесьці абмежаваньне на рэзэрваваньне праз Booking.com толькі расейскіх гатэляў і толькі для кліентаў, якія знаходзяцца ўнутры краіны. Паводле яго, кампанія зьяўляецца адзіным каналам продажу для шмат якіх расейскіх гатэляў і атрымлівае магчымасьць захоўваць і аналізаваць зьвесткі пра турыстаў.

Сэрвіс Booking.com, які дазваляе рэзэрваваць праз інтэрнэт гатэлі па ўсім сьвеце, быў заснаваны ў 1996 годзе. Ён належыць амэрыканскай кампаніі Booking Holdings.

Напярэдадні Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект аб адказе на санкцыі ЗША ды іншых замежных дзяржаў. У дакумэнце няма сьпісу канкрэтных галін, тавараў і паслуг, якія могуць стаць аб’ектамі контрасанкцый. Права вызначаць іх дадзена ўраду.

Дзярждума Расеі пастанавіла штрафаваць і саджаць у турму тых, хто выконвае замежныя санкцыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG