Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 265 год з дня сьмерці Францішкі Ўршулі Радзівіл


Партрэт Уршулі Радзівіл на выставе "Славутыя асобы Беларусі". Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.
Партрэт Уршулі Радзівіл на выставе "Славутыя асобы Беларусі". Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.

Падзеі 23 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.​

Дата дня

23 траўня 1753 году памерла Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца і драматург з роду Вішнявецкіх. У 1725 годзе Францішка Ўршуля ажанілася зь Міхалам Казімірам Рыбанькай і пераехала ў Нясьвіж. Там яна спрычынілася да пашырэньня асьветы, значна папоўніла замкавую бібліятэку, а таксама спрыяла аднаўленьню дзейнасьці Нясьвіскай друкарні.

Францішка Ўршуля Радзівіл
Францішка Ўршуля Радзівіл

Дзень у гісторыі

1618 — пратэстанцкая шляхта Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно праскай гарадзкой залі, што стала пачаткам Трыццацігадовай вайны ў Эўропе.

1761 — Шчучын атрымаў герб.

1910 — Янка Купала скончыў працу над паэмай «Курган».

1923 — у Менску адкрылася першая ашчадная каса.

У гэты дзень нарадзіліся

1707 — Карл Лінэй, швэдзкі прыродазнаўца. стваральнік сыстэмы клясыфікацыі расьліннага і жывёльнага сьвету.

У памяці

1173 — Эўфрасіньня Полацкая, княжна, беларуская сьвятая.​

Эўфрасіньня Полацкая
Эўфрасіньня Полацкая

1946 — Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кастусь Езавітаў
Кастусь Езавітаў

У 1919-1920 гадах падчас кіраваньня Вайскова-дыпляматычнай місіяй БНР у Латвіі і Эстоніі Езавітаў наладзіў дыпляматычныя стасункі з урадамі Ўкраіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, зьвяртаўся з просьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса Станіслава Булак-Балаховіча. У траўні 1920 «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» Езавітаў атрымаў званьне генэрал-маёра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG