Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Рычард Пайпс, амэрыканскі саветоляг, дарадца прэзыдэнтаў ЗША


У ЗША памёр Рычард Пайпс, амерыканскі гісторык, прафэсар расейскай гісторыі Гарвардзкага ўнівэрсытэту, былы дырэктар Дасьледчага Цэнтру па вывучэньні Расеі пры Гарвардзкім унівэрсытэце, у 1973-1978 - галоўны навуковы кансультант Інстытуту дасьледаваньня Расеі пры Стэнфардзкім унівэрсытэце, саветоляг, былы дарадца прэзыдэнтаў ЗША. Аб сьмерці Пайпса паведамілі ў Фэйсбуку яго калегі.

Пайпс нарадзіўся ў 1923 годзе ў Польшчы, у габрэйскай сям'і, якая пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны ўцякла праз Італію ў ЗША. Служыў у амэрыканскай вайсковай выведцы.

Быў дарадцам амэрыканскіх прэзыдэнтаў у пытаньнях Савецкага Саюзу. У 1981-1982 гадах узначальваў ўсходнеэўрапейскі і савецкі аддзел Рады нацыянальнай бясьпекі, дзе займаўся пытаньнямі зьнешняй палітыкі ЗША ў рамках дактрыны Рэйгана. Прытрымліваўся цьвёрдых антыкамуністычных поглядаў.

Быў членам Амэрыканскага камітэту за мір у Чачні. Аўтар 23 кніг.

Адносна пэрспэктываў Беларусі летась Рычард Пайпс сказаў у інтэрвію Радыё Свабода: «Калі вы ня будзеце цікавіцца палітыкай, то вамі заўсёды будуць кіраваць дыктатары. Не чакайце, што Расея распадзецца. Ваш ратунак у іншым. Проста цікаўцеся палітыкай».

Рычард Пайпс: «Расея не распадзецца, не чакайце. Ваш ратунак у іншым»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG