Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі вядучую каналу «Навальный Live»


Алена Малахоўская (у чырвоным) на сустрэчы Навальнага з Сабчак.
Алена Малахоўская (у чырвоным) на сустрэчы Навальнага з Сабчак.

Вядучую каналу «Навальный Live» Алену Малахоўскую паліцыя затрымала каля яе дому ў Маскве. Відэа затрыманьня Малахоўская апублікавала ў сваім твітэры.

По словах юрыста Фонду барацьбы з карупцыяй Івана Жданава, журналістку затрымалі «за заклікі да несанкцыянаванай акцыі». Яна вяла 5 траўня наўпроставы эфір з акцыі пратэсту «Ён нам ня цар».

Сувязі зь ёй пакуль няма.

5 траўня паплечнікі Навальнага па ўсёй Расеі праводзілі масавыя акцыі пратэсту «Ён нам ня цар» супраць чацьвёртага прэзыдэнцкага тэрміну Ўладзіміра Пуціна.

Былі затрыманыя больш за 1600 чалавек, зь іх 711 — у Маскве. Большасьць зь іх абвінавацілі ў непадпарадкаваньні законным патрабаваньням супрацоўнікаў паліцыі. За гэта ім пагражае ад 15 да 30 сутак арышту або штрафы.

Самога апазыцыйнага палітыка 15 траўня суд арыштаваў на 15 і 30 сутак па абвінавачваньні ў непадпарадкаваньні законнаму распараджэньню паліцыі і за парушэньне ўсталяванага парадку арганізацыі альбо правядзеньні збораў і мітынгаў. Абодва тэрміны арышту будуць адлічвацца з аднаго і таго ж моманту, таму ўсяго палітык правядзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня 30 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG