Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп загадаў падрыхтаваць новыя санкцыі супраць Расеі


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даручыў шэрагу ведамстваў падрыхтаваць новыя санкцыі супраць расейскіх уладаў. Прычына рашэньня — Расея парушыла дамову аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і малой дальнасьці.

Дзяржаўны сакратар ЗША супольна з міністрамі фінансаў, абароны і гандлю, а таксама дырэктарам Нацыянальнай выведкі маюць выканаць адпаведныя дзеяньні з закону аб аўтарызацыі нацыянальнай абароны. Дональд Трамп мае сам унесьці ў Кангрэс даклад аб пляне ўвядзеньня дадатковых санкцыяў супраць Расеі.

Што за санкцыі прапануюць, невядома. Але гэта можа быць блякаваньне амэрыканскіх актываў, забарона на ўезд або іншыя абмежаваньні для асобаў, адказных за загады, што прывялі да парушэньня дамовы, або іншых асобаў, якія паспрыялі парушэньню.

У Палаце прадстаўнікоў ЗША 12 траўня ўжо прапанавалі адмовіцца ад абавязкаў па дамове аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і малой дальнасьці, калі будзе прадстаўленае пацьвярджэньне таго, што Расея не выконвае дамову. Расея раней сама абвінавачвала ЗША ў парушэньнях той жа дамовы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG