Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўводзяць санкцыі супраць расейскіх вайсковых структураў


ЗША ўводзяць санкцыі супраць шэрагу расейскіх вайсковых структураў. Іх абвінавачваюць у парушэньні нацыянальнага заканадаўства ЗША аб нераспаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня.

Паведамленьне пра абмежавальныя захады разьмешчана на сайце Фэдэральнага рэестру.

Згодна з дакумэнтам, у санкцыйных сьпіс трапляюць 28 расейскіх кампаніяў і арганізацыяў. Сярод іх — Галоўнае ўпраўленьне выведкі Генэральнага штабу Расеі (былое ГРУ).

Акрамя расейскіх структур пад санкцыі патрапілі арганізацыі і прыватныя асобы з Ірану, Паўночнай Карэі, Кітаю, Эгіпту, Турэччыны, Сырыі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

У прыватнасьці, абмежаваньні закрануць лібанскую арганізацыю «Хэзбала», якая дзейнічае ў Сырыі, вайскова-паветраныя сілы Сырыйскай Арабскай Рэспублікі і Рэвалюцыйнай гвардыі Ірану.

МЗС Расеі заявіла, што новыя санкцыі стасоўна Масквы можна растлумачыць «банальным жаданьнем разьлічыцца за фіяска ракетнай атакі супраць Сырыі 14 красавіка».

Напярэдадні стала вядома, што пад санкцыі Вашынгтону супраць Ірану, КНДР і Сырыі за парушэньне амэрыканскага заканадаўства аб нераспаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня трапіў і «Рособоронэкспорт».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG