Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў у Белым доме прэзыдэнта Узбэкістану Шаўката Мірзіёева. Сустрэча 16 траўня доўжылася каля гадзіны.
Гэта першы з 2002 году афіцыйны візыт прэзыдэнта Ўзбэкістану ў Злучаныя Штаты. Мірзіёеў робіць крокі, каб палепшыць сувязі Ўзбэкістану са зьнешнім сьветам пасьля больш чым чвэрці стагодзьдзя кіраваньня Іслама Карымава, які памёр ў 2016 годзе.
60-гадовы Мірзіёеў імкнецца адкрыць самую густанаселеную краіну Цэнтральнай Азіі і адысьці ад рэпрэсіўнай палітыкі Карымава, а таксама прыцягваць замежныя інвэстыцыі ў эканоміку Ўзбэкістану.
Для Трампа сустрэча з прэзыдэнтам Узбэкістану — гэта шанец умацаваць адносіны са стратэгічна важна разьмешчанай краінай, суседам Кітая і Расеі, і некалі важнай пляцоўкай для апэрацый ЗША ў суседнім Аўганістане.