Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія хакеісты прайгралі і ў апошнім матчы чэмпіянату сьвету


Ілюстрацыйнае фота. Хакейная зборная Беларусі падчас трэнаваньня з Дэйвам Льюісам. 2016 год
Ілюстрацыйнае фота. Хакейная зборная Беларусі падчас трэнаваньня з Дэйвам Льюісам. 2016 год

Хакеісты зборнай Беларусі паразай завяршылі выступленьне на чэмпіянаце сьвету ў Даніі.

Сёньня беларусы ў сваім заключным паядынку групы А саступілі камандзе Славаччыны зь лікам 4: 7

Матч ўжо нічога не вырашаў у лёсе зборнай — беларусы дачасна пакідаюць сусьветную эліту. Вылет у першы дывізыён адбываецца ўпершыню за 15 гадоў.

Усе шэсьць папярэдніх сустрэчаў беларускія хакеісты прайгралі, прапусьціўшы 29 шайбаў і забіўшы толькі 4.

Нехакейная нацыя. 7 прычынаў правалу беларусаў у хакеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG