Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Беларусі па хакеі пакідае групу наймацнейшых камандаў сьвету


Здымак з экрана.

Хакейная зборная Беларусі прагуляла аўстрыйцам зь лікам 4:0 і зь вялікай доляй імавернасьці пакідае элітны дывізіён сусьветнага хакею.​

На чэмпіянаце сьвету ў Даніі беларускія хакеісты ня здолелі перамагчы ніводную каманду сваёй групы. Падчас чэмпіянату быў звольнены канадзкі трэнэр Дэйв Льюіс, яго замяніў расейскі спэцыяліст Сяргей Пушкоў, які трэнуе гарадзенскі «Нёман».

У апошнім матчы са Славаччынай, які яшчэ застаецца правесьці беларускай зборнай, яе не ўратуе нават перамога.

Беларусь выступала ў найвышэйшым дывізіёне сусьветнага хакею апошнія 15 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG