Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украіна зараз». Створаны брэнд Украіны ў сьвеце


Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў распрацаваны сумесна з экспэртным асяродзьдзем брэнд «Ukraine NOW UA» («Украіна зараз»), паведамляе прэс-служба ўраду.

«Каманда ўраду, Мінінфармпалітыкі, экспэрты працавалі над стварэньнем брэнду "Украіна Зараз". Праца завершаная. Гэта будзе брэнд Украіны ў сьвеце... Мы зрабілі добры крок, каб пачаць брэндаваць нашу краіну. Хачу падзякаваць усім за працу. Ад сёньняшняга дня ва Ўкраіне зьявіўся свой брэнд», — заявіў прэм’ер-міністар Уладзімер Гройсман.

Урад даручыў Міністэрству інфармацыйнай палітыцы зарэгістраваць гэты знак і распрацаваць стандарт яго выкарыстаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG