Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі апазыцыянэр: я пазьбег арышту, назваўшыся актывістам НОД


Расейскі апазыцыянэр пра тое, як пазьбег арышту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

Актывіст апазыцыйнай арганізацыі «Открытая Россия» Кірыл Грыгор’еў, якога затрымалі падчас пратэстаў 5 траўня ў Маскве, кажа, што пазьбег складаньня пратаколу аб затрыманьні, назваўшыся прадстаўніком праўрадавага Нацыянальна-вызвольнага руху (НОД).

Паводле актывіста, яму таксама ўдалося вывесьці з пастарунку яшчэ дзевяць чалавек.

«Калі нас прывялі ў само аддзяленьне, да нас выйшаў сяржант паліцыі, і ён сказаў: "Хто з НОД?" Я адразу ж вельмі зьдзівіўся. Мне адразу ж захацелася неяк абмацюкаць яго, паслаць куды-небудзь. Але я вырашыў паспрабаваць паглядзець, што будзе, калі сказаць, што я з НОД. Празь некалькі хвілін гэты ж сяржант паліцыі падышоў да мяне, папрасіў выйсьці ў калідор. я выйшаў у калідор. А ён папрасіў мяне скласьці сьпіс тых, хто таксама, як я, з гэтай арганізацыі , з НОД.

Яшчэ ў аўтазаку мы пачалі перапісваць дадзеныя і ствараць чацік ў Telegram. Усіх, каго я ведаў, я запісаў у гэты сьпіс. Пасьля нас усіх, каго я запісаў у сьпіс, паклікалі ў курыльню, аддалі пашпарты і дазволілі спакойна выйсьці з тэрыторыі паліцыі», — сказаў Грыгор’еў праграме Радыё Свабода «Настоящее время».

У суботу, 5 траўня, у дзясятках гарадоў Расеі прайшлі масавыя акцыі пратэсту «Ён нам не цар» супраць новага прэзыдэнцкага тэрміну Уладзіміра Пуціна. У той дзень ва ўсёй краіне затрымалі больш за 1600 чалавек.

На акцыі ў Маскве акрамя пратэстоўцаў прыйшлі «казакі», якіх раней рыхтавала да разгону мітынгу мэрыя Масквы, а таксама прыхільнікі НОД, якія разам з «казакамі» зьбівалі мітынгоўцаў. Як распавядаў карэспандэнт Радыё Свабода ў Маскве, прыхільнікаў НОД з адметнымі знакамі, якія знаходзіліся на Пушкінскай плошчы, паліцыя амаль не затрымлівала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG