Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўная партыя Армэніі абяцае, што 8 траўня нарэшце будзе абраны прэм’ер-міністар 

У акцыях пратэсту армянскай апазыцыі абвешчана паўза
У акцыях пратэсту армянскай апазыцыі абвешчана паўза

«Наша рашэньне будзе кансалідаваным, і 8 траўня ў краіне зьявіцца прэм’ер-міністар». Пра гэта армянскім мэдыям заявіў кіраўнік фракцыі Рэспубліканскай партыі Ваграм Багдасар’ян.

У адказ на рэпліку журналістаў — маўляў, мінулым разам таксама было абяцана, што фракцыя ня стане перашкаджаць працэсу выбараў, але ў выніку прагаласавалі супраць кандыдатуры Нікола Пашыньяна — парлямэнтар удакладніў: «Раней мы не перашкаджалі галасаваньню, а цяпер падтрымаем».

На экстраным паседжаньні Нацыянальнага сходу Армэніі 1 траўня кіроўная Рэспубліканская партыя прагаласавала супраць кандыдатуры лідэра апазыцыі і дэпутата Нікола Пашыньян. Яго вылучыла фракцыя «Елк». Дзьве іншыя фракцыі — АРФД і «Царукян» — Пашыньяна падтрымалі, але ў іх не хапіла галасоў.

8 траўня будзе другая спроба абраць прэм’ер-міністра. Калі і яна не прывядзе да нейкіх вынікаў, прэзыдэнт распусьціць парлямэнт і на цягам месяца прызначыць датэрміновыя выбары.

Тым часам Нікол Пашыньян абвясьціў паўзу ў вулічных акцыях пратэсту і рыхтуецца да абраньня прэм’ерам.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG