Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Навальны заклікае 5 траўня на антыпуцінскія акцыі 


Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны заклікаў сваіх паплечнікаў выйсьці 5 траўня на мірныя акцыі па ўсёй Расеі — у адказ на мэтанакіраваны перасьлед актывістаў і супраць інаўгурацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

4 траўня ў Санкт-Пецярбургу, Тамбове, Чэбаксарах ды іншых гарадах былі арыштаваныя апанэнты ўладаў. Так, у Пецярбургу затрыманы і аштрафаваны на 10 тысяч расейскіх рублёў актывіст «Открытой России» Ільля Гантварг.

У Тамбове суд прызначыў 20 сутак адміністрацыйнага арышту Ігару Сьлівіну, памочніку каардынатара штабу Навальнага. Яшчэ адзін актывіст штабу Андрэй Палякоў атрымаў 25 сутак арышту за адзіночны пікет.

У Краснадары суд вынес рашэньне аб арышце на 10 сутак Разьмька Сіманяна, каардынатара мясцовага штабу Навальнага.

Усе актывісты пакараныя за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаваных акцый і пікетаў.

Суд у Чэбаксарах арыштаваў на 10 сутак Сямёна Кочкіна, каардынатара штабу Навальнага. Падставай стаў заклік у сацсетках выйсьці на вуліцу 5 траўня.

Раней улады Масквы забаранілі акцыю «Ён нам ня цар», прымеркаваную да інаўгурацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, якая адбудзецца 7 траўня.

Пасьля гэтага Аляксей Навальны ў сваім блогу заклікаў расейцаў выйсьці на акцыі, права на правядзеньне якіх прадугледжана Канстытуцыяй Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG