Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкордная колькасьць расейцаў у 2017 год папрасіла прытулак у ЗША


У 2017 годзе прытулак у ЗША папрасілі 2664 расейцы — гэта абсалютны рэкорд за апошнія 24 гады і на 39% больш, чым папрасілі прытулку ў 2016 годзе.

Афіцыйная статыстыку Свабода атрымала ад Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША, падаўшы запыт у адпаведнасьці з фэдэральным законам аб свабодзе інфармацыі ў ЗША.

Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1994 годзе, калі расейцы падалі 2127 заявак. Гэтыя лічбы ўключаюць толькі тых людзей, якія ўпершыню зьвяртаюцца з просьбай аб прадастаўленьні прытулку.

Колькасьць расейскіх грамадзян, якія папрасілі палітычны прытулак у ЗША, расьце пяты год запар. Рост пачаўся ў момант, калі Пуцін у трэці раз стаў прэзыдэнтам у 2012 годзе. У 2016 годзе было пададзена 1912 такіх прашэньняў, гэта на 31% больш у параўнаньні з папярэднім годам.

Улады ЗША не раскрываюць статыстыку канкрэтных прычын, якія падаюць заяўнікі для таго, каб папрасіць прытулак. Сярод іх можа быць перасьлед з прычыны расы, рэлігіі, нацыянальнасьці, палітычных перакананьняў або прыналежнасьці да пэўных сацыяльных груп.

Аднак праваабаронцы, якія працуюць з бежанцамі з Расеі, кажуць, што колькасьць людзей, якія хочуць атрымаць прытулак у ЗША, павялічылася пасьля 2013 года, калі быў прыняты закон, які забараняе «прапаганду гомасэксуалізму». Таксама за прытулкам у ЗША ўсё часьцей зьвяртаюцца прадпрымальнікі, якія сталі ў Расеі ахвярамі сілавікоў і рэйдэраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG