Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія «прыморскія партызаны» на новым судзе атрымалі ад 8 да 25 гадоў калёніі


«Прыморскі партызанам» трэці раз вынесьлі прысуд. Прыморскі краёвы суд 3 траўня прысудзіў пяцёх так званых «прыморскіх партызан» да працяглых тэрмінаў зьняволеньня.

Аляксандр Коўтун і Ўладзімір Ілюцікаў атрымалі па 25 гадоў калёніі строгага рэжыму, Аляксей Нікіцін — 23,5 года, Максім Кірылаў — 21,5 года, Вадзім Коўтун — восем гадоў строгага рэжыму. Суд таксама задаволіў грамадзянскія пазовы на суму каля трох мільёнаў рублёў.

Такія тэрміны пакараньня запатрабавала пракуратура. Адвакаты заявілі, што лічаць прапанаванае Дзяржаўным абвінавачаньнем пакараньне занадта суровым, і папрасілі суд улічыць зьмякчальныя акалічнасьці. Самі падсудныя віны не прызналі. Абарона Вадзіма Коўтуна ўжо заявіла, што будзе абскарджваць прысуд, паведамляе ТАСС.

Раней прысяжныя палічылі даказанай датычнасьць падсудных да забойства чатырох жыхароў Кіраўскага раёну Прымор’я ў верасьні 2009 году, але заявілі, што яны заслугоўваюць спагады. Справа разглядаецца трэці раз.

Асноўнае абвінавачаньне супраць так званых «прыморскіх партызан» — сэрыя нападаў на паліцыянтаў у 2010 годзе, ахвярамі якіх сталі два супрацоўнікі праваахоўных органаў. Чацьвёра падсудных ужо адбываюць пакараньне па эпізодах, за якія яны былі асуджаны раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG