Удзельніцы галадоўкі руху «Маці 328», які дамагаецца зьмякчэньня «наркатычнага» артыкула Крымінальнага кодэксу, 2 траўня сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Падтрымаць перамоўніц сабраліся сваякі ды знаёмыя, якія каля трох гадзін чакалі вынікаў сустрэчы пад дзьвярыма прымальні Адміністрацыі прэзыдэнта.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў