Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле пахавалі журналістаў Радыё Свабода, якія загінулі 30 красавіка


Сабавун Какар, Абадула Хананзай, Маграм Дурані

У сталіцы Аўганістану Кабуле 1 траўня пахавалі журналіста аўганскай службы Радыё Свабода — Радыё Свабодны Аўганістан Сабавуна Какара, які загінуў падчас атакі самазабойцы 30 красавіка. У яго пахаваньні ўзялі ўдзел сваякі, сябры і калегі.

Сабавун Какар працаваў на Радыё Свабода пяць гадоў на пасадзе карэспандэнта.

«Ён часта паведамляў пра наступствы выбухаў ды іншых небясьпечных падзей, — расказаў Кадыр Хабіб, галоўны рэдактар аўганскай службы Радыё Свабода. — Ён быў адважным чалавекам, які ніколі не баяўся паведамляць пра небясьпечныя гісторыі».

Яшчэ адзін журналіст, Абадула Хананзай, быў пахаваны 30 красавіка, як і Маграм Дурані, практыкантка ў кабульскім бюро аўганскай службы Радыё Свабода.

Сама меней 25 чалавек загінулі і яшчэ 45 атрымалі раненьні падчас нападу, адказнасьць за які ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава». Цэнтар аўганскіх журналістаў заявіў, што загінулі дзевяць супрацоўнікаў СМІ. Гэта стала самым гучным нападам на журналістаў у Аўганістане пасьля падзеньня рэжыму талібаў у 2001 годзе.

Загінулыя журналісты Радыё Свабода хацелі зрабіць Аўганістан лепшым

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG