Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чым грае гэты беларус? Прыдумайце назву. ВІДЭА


Беларускія даўншыфтэры Аўгіньня Манцэвіч і Верасень апублікавалі ў сваім Фэйсбуку відэа незвычайных музычных інструмэнтаў.

«Знайшоў нядаўна старкю іржавую цяслу. Выдзяўбаў цяслой старую дошку, адшліфаваў, паставіў колкі, нацягнуў струну і вось правяраю гучаньне. Нешта ў гэтым гуку выразна ёсьць». — напісаў Верасень.

Сёньня яго жонка Аўгіньня Манцэвіч апублікавала відэа выкананьня невядомай мэлёдыі на струне нацягнутай на студні.

Назваў інструмэнты пакуль ня маюць. Аўгіньня і Верасень прапануюць інтэрнэт-карыстальнікам прыдумаць іх назвы. Свае прапановы можна пакідаць у камэнтарах.

Як Аўгіньня Манцэвіч і Верасень выправіліся ў падарожжа праз 14 краінаў з зэдлікам, узятым зь беларускай кухні.

Аўгіньня Манцэвіч і Верасень (Уладзіслаў Юркоў) жывуць у вёсцы Лохаўшчына на Валожыншчыне. Вядуць партал пра альтэрнатыўнае вясковае жыцьцё www.downshifter.by

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG