Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Вялікабрытаніі ўзначаліў выхадзец зь сям'і пакістанскіх эмігрантаў

Саджыд Джавід прызначаны новым кіраўніком МУС Вялікабрытаніі. Пра гэта паведамляюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы. Джавід зьмяніў на пасадзе Эмбэр Рад.

Джавід раней узначальваў міністэрства па справах рэгіёнаў і мясцовага самакіраваньня. Выхадзец зь сям’і пакістанскіх імігрантаў стаў першым кіраўніком МУС Вялікабрытаніі, які зьяўляецца прадстаўніком этнічнай меншасьці. Ён адносіцца да ўмераным эўраскептыкаў і выступае за захаваньне эканамічных сувязяў з Эўразьвязам, перш за ўсё дзеля доступу да адзінага эўрапейскага рынку.

Аб адстаўцы Рад стала вядома напярэдадні. Прычыны сыходу не ўдакладняюцца. Брытанская прэса адзначае, што прычынай адстаўкі Рад стаў скандал вакол міграцыйнай палітыкі міністэрства.

Міністар унутраных спраў Брытаніі сышла ў адстаўку з-за скандалу зь мігрантамі

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG