Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар унутраных спраў Брытаніі сышла ў адстаўку з-за скандалу зь мігрантамі


Міністар унутраных спраў Брытаніі Эмбэр Рад сышла ў адстаўку — на фоне заяў пра тое, што яна ўвяла ў зман парлямэнт, паколькі ведала аб наяўнасьці ва ўрадзе паказьнікаў па нормах дэпартацыі нелегальных мігрантаў.

Як паведамілі на Даўнінг-стрыт, прэм’ер-міністар Брытаніі Тэрэза Мэй прыняла адстаўку Рад.

На экс-кіраўніка МУС аказваўся ціск у сувязі са скандалам вакол імігрантаў так званага пакаленьня Уіндраш, якія пражылі ў Брытаніі больш за паўстагодзьдзя. Гэта імігранты з Карыбскага басейна, першы карабель зь якімі, які называўся «Эмпайр Уіндраш», прыбыў у Лёндан 22 чэрвеня 1948 года. Іх запрасілі ў Брытанію, каб папоўніць недахоп працоўнай сілы ў краіне.

Скандал узьнік пасьля таго, як стала вядома, што некаторых перасяленцаў з краін-сябраў Брытанскай Садружнасьці, што прыехалі ў Злучанае Каралеўства ў пэрыяд з канца 1940-х да 1970-х гадоў, а таксама іх сваякоў абвесьцілі нелегальнымі імігрантамі.

Міністра крытыкавалі за тое, што падкантрольнае ёй ведамства ўсталявала мэтавыя паказьнікі на дэпартацыю імігрантаў пакаленьня Ўіндраш, і што Рад было пра гэта вядома.

Чакаецца, што ў панядзелак Эмбэр Рад зробіць заяву ў Палаце абшчын.

У нядзелю ўвечары Рад патэлефанавала прэмʼер-міністру і паведаміла пра сваё рашэньне пакінуць пасаду — у сувязі з узмацненьнем ціску з боку апазыцыі, якая запатрабавала яе адстаўкі.

У прашэньні аб адстаўцы гаворыцца, што міністар бярэ на сябе ўсю адказнасьць за тое, што ёй не было вядома аб інфармацыі аб мэтавых паказчыках, прадастаўленых яе ведамству.

«Прэмʼер-міністар сёньня ўвечары прыняла адстаўку міністра ўнутраных спраў», — заявіў прэс-сакратар ураду.

Мэй сказала, што ёй вельмі шкада, што Эмбэр Рад пакідае пасаду міністра ўнутраных спраў, і што яна «павінна ганарыцца сваімі дасягненьнямі».

Імя пераемніка Рад на чале МУС, як чакаецца, стане вядома ў панядзелак. ваедамляе ВВС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG