Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд абвінаваціў беларускія прадпрыемствы ва ўвозе ўкраінскай ялавічыны ў Расею


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З гэтай прычыны ад 30 красавіка ў Расеі забаронены ўвоз мясной і малочнай прадукцыі зь пяці прадпрыемстваў, дзе інспэкцыя Рассельгаснагляду выявіла парушэньні.

10–14 красавіка Рассельгаснагляд праводзіў інспэкцыю беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць прадукцыю ў Расею, па выніках якой заявіў, што:

  • на іх выкарыстоўваецца сыравіна, увоз якой у Расею абмежаваны, ці якая не прызначаная для свабоднай рэалізацыі,
  • празь беларускія прадпрыемствы ў Расею пастаўляецца ялавічына з Украіны.

Увоз санкцыйнай прадукацыі адбываецца пры «адкрытым патураньні і спрыяньні з боку вэтэрынарнай службу», абураецца Рассельгаснагляд.

У чорны сьпіс трапілі

  • «Вахавяк плюс» (Буда-Кашалёва);
  • Мясакамбінат «Кашалёва»;
  • Мясакамбінат «Мір»;
  • «Вялград» (Менск);
  • Камянецкі сыраробны завод.

Гомельскі мясакамбінат: прадукцыя, у якой у Расеі знайшлі чуму сьвіней, туды не пастаўлялася

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG