Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Босьніі арыштаваны вядомы ваенны камандзір


Атыф Дудакавіч (справа) і генэрал Майкл Роўз, камандуючы ўзброенымі сіламі ААН у Босьніі ў 1994 годзе (архіўнае фота)
Атыф Дудакавіч (справа) і генэрал Майкл Роўз, камандуючы ўзброенымі сіламі ААН у Босьніі ў 1994 годзе (архіўнае фота)

У пятніцу раніцай у Босьніі арыштавалі аднаго з найбольш вядомых камандзіраў часоў басьнійскага канфлікту 90-х гадоў генэрала Атыфа Дудакавіча. Яго абвінавачваюць у ваенных злачынствах супраць мясцовых сэрбаў і мусульман.

Дудакавіч — былы камандуючы Пятага корпуса Арміі Босьніі і Герцагавіны, якая складалася пераважна зь мясцовых мусульман, знаходзіўся пад сьледзтвам 12 гадоў.

Акрамя Дудаковіча арыштаваныя яшчэ 12 чалавек па абвінавачваньні ў злачынствах супраць грамадзянскага насельніцтва і ў злачынствах супраць чалавечнасьці. Па дадзеных мясцовых сродкаў інфармацыі, у апошнія гады па гэтай справе былі дапытаныя больш за 400 былых ваеннаслужачых Пятага корпуса.

У пасьляваенны пэрыяд на Балканах неаднаразова зьяўляліся відэазапісы, якія маглі сьведчыць аб злачынствах Дудаковіча. На адной зь іх зафіксаваны яго загад аб растрэле палонных. Сам Дудакавіч адмаўляе дачыненьне да ваенных злачынстваў.

Вайна ў Босьніі ў 1992-1995 гадах забрала больш за 100 тысяч жыцьцяў пры даваеннай колькасьці насельніцтва 4,4 мільёна чалавек. Пасьля канфлікту тысячы асобаў сталі падазраванымі ва ўчыненьні ваенных злачынстваў. Большасьць зь іх — басьнійскія сэрбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG