Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія навукоўцы просяць Мядзьведзева «спыніць шкадлівую дзейнасьць Раскамнагляду»


Таварыства навуковых работнікаў зьвярнулася да прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з патрабаваньнем «спыніць шкадлівую дзейнасьць Раскамнагляду». Навукоўцы лічаць, што супрацоўнікі ведамства павінны панесьці адказнасьць за нанесеную імі шкоду. Зварот да Мядзьведзева апублікаваны на сайце таварыства.

Праз масавыя блякаваньні Раскамнагляду сталі недаступнымі патрэбныя для навуковай працы рэсурсы. Таксама сарвалася падача заявак на конкурсы грантаў, якія праводзяцца Расейскім фондам фундамэнтальных дасьледаваньняў. На думку навукоўцаў, шкода, якую нанесьлі дзеяньні Раскамнагляду расейскай навуцы і адукацыі, «ня можа быць апраўданы неабходнасьцю выкананьня судовага рашэньня ў дачыненьні да адной прыватнай кампаніі».

13 красавіка Таганскі раённы суд Масквы задаволіў пазоў Раскамнагляду аб блякаваньні Telegram і пастанавіў неадкладна абмежаваць доступ да мэсэнджара, які адмовіўся даць ФСБ ключы шыфраваньня паведамленьняў карыстальнікаў.

Змагаючыся з абыходам блякаванняў, Роскомнадзор пачаў блякаваць мільёны IP-адрасоў, у тым ліку Amazon, Google і Microsoft. Праз блякаваньне адрасоў Google у расейскіх карыстальнікаў ўзьніклі праблемы з доступам да галоўнай старонкі пошукавіка (google.com), а таксама шэрагу сэрвісаў, у тым ліку да мапаў і службы перакладаў Google.

У Раскамнаглядзе патлумачылі ўнясеньне адрасоў Google у рэестар тым, што кампанія «ў парушэньне вэрдыкту суду» дазваляе карыстацца сваімі адрасамі мэсэнджару Telegram.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG