Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, калі адкрыюць помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве


Мэмарыяльны камень каля музэя-сядзібы Касьцюшкі ля Косава

Івацэвіцкі райвыканкам паведаміў, што адкрыцьцё помніка адбудзецца 12 траўня а 12-й гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне.

Як распавёў Глеб Лабадзенка, зь Менску будзе арганізаваны аўтобусны тур на мерапрыемства.

«У гэты дзень зь Менску будзе арганізаваны даезд турыстычнымі аўтобусамі. Маршрут: Менск — Мерачоўшчына (адкрыцьцё помніка) — Сядзіба-музэй Касьцюшкі — Косаўскі палац — Ружанскі палац — маёнтак Падароск (дзе ствараецца першы ў краіне Музэй беларускай шляхты)», — паведаміў Лабадзенка.

Збор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касьцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі больш за 700 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музэі.

Помнік быў адліты ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG