Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча мае намер дэпартаваць у Расею чачэнскага ўцекача


34-гадовы ўцякач з Чачні Азамат Байдуеў, арыштаваны па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэракту на тэрыторыі Бэльгіі, зараз утрымліваецца ў дэпартацыйнай турме Польшчы.

Ён атрымаў палітычны прытулак у Польшчы ў 2007 годзе. Неўзабаве пасьля гэтага ён пераехаў у Бэльгію. Як распавяла Свабодзе маці затрыманага Мака Байдуева, зрабіў ён гэта па яе просьбе, бо сытуацыя ў Польшчы не здавалася ёй дастаткова бясьпечнай. Жанчына заявіла, што тады «пачасьціліся візыты меркаваных прадстаўнікоў расейскіх сілавых структураў, езьдзілі на аўтамабілях з чачэнскімі нумарамі вакол лягеру ўцекачоў».

Улетку 2017 года Азамат быў затрыманы бэльгійскімі сілавікамі, якія нібыта атрымалі інфармацыю ад сваіх францускіх калегаў «аб магчымым дачыненьні Байдуева да падрыхтоўкі тэрактаў на тэрыторыі Бэльгіі».

Нягледзячы на тое, што гэтыя падазрэньні не пацьвердзіліся, бэльгійцы дэпартавалі Байдуева ў Польшчу, забараніўшы яму на 10 гадоў уяжджаць у шэнгенскую зону.

У Варшаве зь ім сустрэліся прадстаўнікі ўладаў, яго ніхто не спрабаваў затрымаць, абвінавачваньні яму не прад’яўляліся. Аднак 9 красавіка ўраджэнца Чачні раптоўна затрымалі і зьмясьцілі ў дэпартацыйную турму.

Байдуеву, бацьку 6 дзяцей, пагражае выдача Расеі. Па інфармацыі «Кавказ. Реалии», да пераезду ў Эўропу Байдуева перасьледавалі ўлады РФ. Паведамляецца, што яго падазравалі ў датычнасьці да чэчэнскага супраціву і катавалі пры затрыманьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG