Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд абавязаў Расею заплаціць 300 тысяч эўра асуджаным нацыянал-бальшавікам 


Адвакат Дзьмітрый Аграноўскі

Актывісты забароненай у Расеі Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП), асуджаныя ў 2005 годзе за масавыя беспарадкі ў будынку даведачнай адміністрацыі прэзыдэнта РФ, выйгралі ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека справу па скарзе на расейскія ўлады.

Па словах адваката Дзьмітрыя Аграноўскага, суд прызнаў парушэньне права на свабоду слова, свабоду сходаў і права на справядлівае судовае разьбіраньне ў дачыненьні да 24 заяўнікаў. Кожнаму зь іх Расея абавязаная выплаціць па за 12,5 тысяч эўра кампэнсацыі.

Цьвярскі раённы суд Масквы 8 сьнежня 2005 году асудзіў 39 актывістаў НБП, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту, на тэрміны ад 1,5 да 3,5 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы усіх падсудных вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

14 сьнежня 2004 году актывісты НБП прыйшлі ў будынак даведачнай адміністрацыі прэзыдэнта РФ у Маскве. І, як адзначалася ў прысудзе, «груба парушылі грамадзкі парадак, грэбуючы агульнапрынятымі нормамі паводзінаў, ўчынілі масавыя беспарадкі, перашкаджаючы супрацоўнікам прыёмнай выконваць свае абавязкі».

Як удакладніў Аграноўскі, у ЭСПЧ зьвярнуліся толькі 24 з 39 асуджаных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG