Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абноўлены закон пра СМІ: з аднаго боку — уціск, з другога — штуршок для разьвіцьця


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як па мне, прынятыя папраўкі да Закону пра СМІ самім СМІ пагражаюць толькі ўскосна. Мяркую, папраўкі ў закон скіраваныя ня столькі супраць СМІ ці інтэрнэт-актывістаў, колькі супраць стыхіі сеціўнага жыцьця звычайных карыстальнікаў.

Актыўны ўдзельнік міжнароднага праекту InformNapalm Дзяніс Івашын прапануе:

«Неабходна стварыць валянтэрскую арганізацыю, якая ў рэжыме call-цэнтру будзе дапамагаць людзям абыходзіць усё новыя блякаваньні й абмежаваньні Мінінфарму РБ».

Апроч увагі да вартасьці самой ініцыятывы, маё вока зачапілася за слова «людзям», іншымі словамі — карыстальнікам сеціва. Як па мне, прынятыя папраўкі да Закону пра СМІ самім СМІ пагражаюць толькі ўскосна. Складаная працэдура ўдзелу ў абмеркаваньнях артыкулаў наўрад ці прынцыпова паўплывае на колькасьць наведнікаў на сайтах.

Ва ўладаў і перад зьменамі ў заканадаўстве было дастаткова шмат рычагоў уціску СМІ: неакрэдытаваныя, а часам і акрэдытаваныя журналісты рэгулярна штрафуюцца, часам зьбіваюцца, нягледзячы на акрэдытацыю; пагроза быць закрытымі пасьля двух папярэджаньняў як дамоклаў меч вісіць над зарэгістраванымі мэдыя ня першы год.

Карныя праўкі ў заканадаўстве — гэта барацьба за грамадзянаў, якія ўсё больш адліпаюць ад тэлевізара і ўсё больш шукаюць інфармацыю ў сеціве.

Асобных актыўных у сеціве блогераў таксама перасьледавалі і паводле старой вэрсіі заканадаўства.

Мяркую, папраўкі ў закон скіраваныя ня столькі супраць СМІ ці інтэрнэт-актывістаў, колькі супраць стыхіі сеціўнага жыцьця звычайных карыстальнікаў. «Незвычайныя», альбо «прасунутыя» (лічы — прафэсійныя) блогеры змогуць у той ці іншай ступені абыходзіць перашкоды.

Пагражаеце абкласьці чалавека штрафамі за стрымы? Калі ласка, няма стрыму. Запіс перасылаецца сябру за мяжу, і той запускае ролік у «Аднаклясьнікі». А там за ўсімі ня ўсочыш: хто што ня так адкамэнтаваў ці ня тое перапосьціў. На такую колькасьць карыстальнікаў ва ўладаў няма сродкаў для кантролю.

Карныя праўкі ў заканадаўстве — гэта барацьба за грамадзянаў, якія ўсё больш адліпаюць ад тэлевізара і ўсё больш шукаюць інфармацыю ў сеціве.

Парадаксальным чынам бруталізацыя заканадаўства дае магчымасьць СМІ для якаснага скачка ў разьвіцьці. А менавіта: больш актыўнаму пераходу ў сацыяльныя сеткі і мэсэнджары. Шмат хто ўжо даўно зразумеў, што сайт сам па сабе — мінулы дзень. Гэткая сабе візытоўка плюс архіў. Карыстальніку больш зручна бачыць у сваёй стужцы цікавыя яму СМІ, чым рабіць дзясятак закладак у браўзэры. Тэндэнцыя да крафтавасьці інфармацыйнага жыцьця толькі павялічваецца. Крафтавасьць як штосьці для сябе робленае. У нашым выпадку — стужка навін.

Бруталізацыя заканадаўства дае магчымасьць СМІ для якаснага скачка ў разьвіцьці, а менавіта больш актыўнаму пераходу ў сацсеткі і мэсэнджары.

Грамадзкім актывістам і журналістам-фрылансэрам да рэпрэсій не прызвычайвацца. А вось паход СМІ ў сацсеткі і мэсэнджары дае больш эфэкту, чым завабліваньне на сайт.

Закрыюць сацсеткі, як у Кітаі? Гэта досыць вялікія грошы, якія ідуць праз рэкляму, адчувальныя для невялікай у параўнаньні з кітайскай беларускай эканомікі.

Беларускія ўлады адстаюць ад тэхналёгій. Зрэшты, як і ў дзяржаўным будаўніцтве і грамадзкім разьвіцьці.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG