Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі паведаміў пра зрыў гастроляў Вялікага тэатру ў Нью-Ёрку праз адмову выдаць візы


Ілюстрацыйнае фота

Артысты балету Вялікага тэатру, у тым ліку прыма-балерына Вольга Сьмірнова і першы саліст балетнай трупы Якоп Цісу, мелі выступіць у Лінкальн-цэнтры ў Нью-Ёрку. Ім было адмоўлена ў візах.

«Літаральна два дні таму мы зьвярталі ўвагу на прыкрую сытуацыю з выдачай у Расеі амэрыканскіх візаў, якую штучна стварылі ўлады ЗША, што вядзе да значных цяжкасьцяў у падтрыманьні спраўных, культурных, спартовых і нават сямейных сувязяў. І вось новы сумны прыклад — адмова ва ўездзе артыстам маскоўскага Вялікага тэатра», — паведамляе МЗС Расеі.

Паводле камэнтара МЗС, гастролі творчых калектываў, у тым ліку Вялікага тэатр, які лічыцца ва ўсім свеце «візытоўкай» краіны, нязьменна знаходзілі самы цёплы водгук шырокай амэрыканскай публікі.

«Аднак сёньня ўплывовыя сілы ЗША, заклапочаныя тым, як бы мацней націснуць на Расею, не спыняюцца ні перад чым ... у выніку сарваныя выступы ў Нью-Ёрку прыма-балерыны Вольгі Сьмірновай і першага саліста балетнай трупы Якопа Цісу», — гаворыцца ў камэнтары МЗС Расеі.

Напярэдадні Крэмль абвінаваціў ЗША ў наўмысным стварэньні складанасьцяў для атрыманьня візаў пілётамі «Аэрафлоту». СМІ выказалі здагадку, што гэта можа абярнуцца скасаваньнем прамых рэйсаў расейскай кампаніі ў Амэрыку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG