Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне затрымалі за стырном нецьвярозага міліцыянта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі агенцтва БелаПАН, 15 красавіка на трасе каля Чэрыкава супрацоўнікі ДАІ затрымалі за кіраваньне аўто ў нецьвярозым стане ўчастковага Клімавіцкага РАУС.

Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму гэтую інфармацыю не камэнтуюць. Імя ўчастковага не называецца.

У Клімавіцкім РАУС БелаПАН паведамілі, што затрыманага ўчастковага ўжо звольнілі. На сайце Клімавіцкага райвыканкама затрыманы лічыцца дзейным участковым інспэктарам. Паводле інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкаму, у 2016 годзе ён працаваў інспэктарам дарожна-патрульнай службы.

Ад сакавіка Клімавіцкі РАУС узначальвае Станіслаў Чупрын, які дагэтуль кіраваў крычаўскай міліцыяй. У лютым 2017 году падпалкоўнік міліцыі Ігар Вусік, які тады займаў пасаду начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Крычаўскага РАУС, і дзесяць ягоных падначаленых зьвярнуліся да міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча са скаргай на сваё кіраўніцтва — начальніка РАУС Станіслава Чупрына і яго намесьніка Васіля Ціханенку. У звароце сярод іншага гаварылася пра паборы, абразы і наўмысным стварэньні службовых цяжкасьцяў.

Праверка, якую правяло Міністэрства ўнутраных спраў у Крычаве, выявіла «парушэньне дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў з боку як кіраўніка РАУС, так і скаржнікаў». У выніку начальнік крычаўскай міліцыі Станіслаў Чупрын застаўся на сваёй пасадзе да сакавіка 2018 году, а Ігар Вусік і трое ягоных калегаў у траўні 2017 году былі звольненыя з органаў унутраных спраў. Іх абвінавацілі ў публічным распаўсюдзе інфармацыі, якая дыскрэдытуе міліцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG