Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка распавёў пра новы фармат апэрацыі на Данбасе


Фармат Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны зьменіцца на Апэрацыю аб’яднаных сілаў 30 красавіка. Гэта зробіць дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў значна больш эфэктыўнымі, заявіў прэзыдэнт Украіны.

Пятро Парашэнка падзякаваў Вярхоўнай Радзе за падтрымку яго стратэгіі вызваленьня Данбасу. Кіраўніцтва апэрацыяй пераходзіць ад СБУ да Ўзброеных сілаў Украіны.

«Гэта кардынальна мяняе арганізацыю ўпраўленьня вайсковай структурай. Антытэрарыстычная апэрацыя знаходзіцца пад кіраўніцтвам Службы бясьпекі Ўкраіны. Узаемадзеяньне СБУ з УС Украіны, Нацыянальнай паліцыяй і Нацыянальнай гвардыяй, зусім іншыя, чым прапісана законам аб рэінтэграцыі Данбасу», — патлумачыў лідэр Украіны.

Узброеныя сілы Ўкраіны, паводле яго, атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы для рэагаваньня на агрэсію. Парашэнка нагадаў, што колькасьць спробаў тэрактаў супраць Украіны перавысіла 400.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG