Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода адкідае абвінавачаньні Савету Фэдэрацыі Расеі ва ўмяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары


Савет Фэдэрацыі Расеі абвінаваціў Радыё Свабода разам зь іншымі замежнымі СМІ ў спробе ўмяшацца ў прэзыдэнцкія выбары.

Сёньня старшыня камісіі Савету Фэдэрацыі па абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту Расеі Андрэй Клімаў паведаміў, што яго камісія падрыхтавала даклад аб умяшаньні з-за мяжы ў прэзыдэнцкія выбары ў Расеі 18 сакавіка.

​«Навінавыя службы Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода падавалі збалянсаваныя і сумленныя паведамленьні аб прэзыдэнцкіх выбарах і прэзыдэнцкай кампаніі ў Расеі, распавядаючы пра ўсіх кандыдатаў і забясьпечваючы поўнае асьвятленьне ўсіх падзей», — сказаў прэс-сакратар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Марцінс Званэрс.

Марцінс Званэрс
Марцінс Званэрс

Даклад Клімава апублікуюць пасьля 7 траўня, калі пройдзе інаўгурацыя Ўладзіміра Пуціна.

Паводле слоў Клімава, сэнатары прыйшлі да высновы, што 12 СМІ спрабавалі аказаць ўплыў на выбары. Большасьць гэтых СМІ раней былі прызнаныя ў Расеі «замежнымі агентамі».

У сьпіс Клімава патрапілі:

Радыё Свабода,
Крым. Реалии,
Кавказ. Реалии,
Сибирь. Реалии,
Idel. Реалии
Радыёстанцыя «Эхо Кавказа» (пяць пералічаных праектаў ўваходзяць у структуру Радыё Свабода)
Голос Америки
Тэлеканал «Настоящее время»,
Deutsche Welle,
BBC,
Радыёстанцыя IFR,
Іінтэрнэт-выданьне «Медуза»

«Гэтыя СМІ дапускалі агітацыю і прапаганду ў „дзень цішыні“, а таксама не выконвалі прынцып раўнамернага асьвятленьня дзейнасьці ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты», — заявіў Клімаў. — У іх 50% матэрыялаў пра Пуціна, і практычна ўсе — нэгатыўныя. Пра астатніх яны пісалі нэўтральна або пазытыўна».

«Былі нават заклікі [падаць заяву на галасаваньне па месцы знаходжаньня], а потым на выбары не хадзіць, каб такім чынам панізіць яўку», — сказаў сэнатар.

У пачатку 2017 гады амэрыканскія спэцслужбы, а ўсьлед за імі — і члены Кангрэсу і Сэнату ЗША абвінавацілі Крэмль ва ўмяшаньні ў выбары прэзыдэнта ЗША, якія выйграў Дональд Трамп. Яны заяўлялі аб хакерскіх нападах і выкарыстаньні фінансаваных Крамлём тэлеканала RT і агенцтва Sputnik для прапаганды.

У адказ на гэтыя абвінавачваньні і на рэгістрацыю фінансаванага бюджэтам Расеі тэлеканалу RT як «замежнага агента» у ЗША, у лістападзе 2017 году Дзяржаўная Дума РФ прыняла папраўкі ў два законы: «Аб абароне інфармацыі» і «Аб СМІ». Яны ўвялі новае паняцьце «Замежны сродак масавай інфармацыі, які выконвае функцыі замежнага агента».

Журналістам некалькіх СМІ, якія Дзярждума прызнала замежнымі агентамі, у прыватнасьці Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі, ужо забаронены ўваход у Дзярждуму і Савет Федэрацыі.

Тэлеканал «Настоящее время» таксама быў прызнаны Мінюстам РФ «замежным агентам» неўзабаве пасьля прыняцьця закону. «Тады «Наша задача — асьвятляць навіны, аб’ектыўна і пэўна», — гэтак пракамэнтавала тады рашэньне Мінюсту Расеі дырэктарка тэлеканалу Дэйзі Сындэлар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG