Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка: за забаронай на ўвоз у Расею беларускай сьвініны стаяць мэркантыльныя інтарэсы


Сасіскі беларускай вытворчасьці
Сасіскі беларускай вытворчасьці

Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка лічыць, што за забаронай на ўвоз у Расею беларускай сьвініны нібыта праз афрыканскую чуму на самой справе стаяць чыесьці «мэркантыльныя інтарэсы».

Пра гэта ён заявіў 13 красавіка ў Краснаярску, дзе ўдзельнічае ў эканамічным форуме.

«Можна што заўгодна падазраваць. Але заўсёды, калі ўзьнікаюць нейкія разборкі, я думаю, гэта не міждзяржаўнае пытаньне, хтосьці перасьледуе пэўныя мэркантыльныя інтарэсы», — цытуе Сямашку агенцтва РИА Новости.

Часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі сьвінагадоўлі зь Беларусі ў сувязі з выпадкамі выяўленьня генэтычнага матэрыялу вірусу афрыканскай чумы сьвіней (АЧС) Расея ўвяла 10 красавіка.

13 красавіка «Рассельгаснагляд» зьвярнуўся ў Мінсельгасхарч Беларусі з патрабаваньнем у самыя кароткія тэрміны даць інфармацыю, якая магла б растлумачыць сытуацыю вакол гібелі пагалоўя сьвіней на адным з прадпрыемстваў Гомельскай вобласьці.

На Гомельскім мясакамбінаце карэспандэнта Свабоды ​запэўнілі, што сасіскі «Кракаўскія» і каўбаса вараная «Смак», да якой агучваліся прэтэнзіі, у Расею не пастаўляюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG