Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International палічыла сьмяротныя прысуды


Акцыя супраць сьмяротнай кары ў Марока. Архіўнае фота.
Акцыя супраць сьмяротнай кары ў Марока. Архіўнае фота.

У 2017 годзе ў сьвеце прывялі ў выкананьне 993 сьмяротныя прысуды. Гэта на чатыры адсотка менш, чым годам раней, і на 39 адсоткаў менш, чым у 2015 годзе, гаворыцца ў дакладзе праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Першае месца па колькасьці сьмяротных пакараньняў занялі Іран і Сырыя. У цэлым, Іран, Сырыя, Ірак і Пакістан выканалі больш за 84 адсоткі пакараньняў сьмерцю ў сьвеце ў мінулым годзе. Пры гэтым у Іране былі 507 пакараньняў сьмерцю, што складае 51 працэнт ад агульнай колькасьці. Па дадзеных Amnesty International, як мінімум пяць чалавек у Іране былі пакараныя за злачынствы, учыненыя імі ва ўзросьце да 18 гадоў, і як мінімум яшчэ 80 такіх зьняволеных чакаюць выкананьня сваіх сьмяротных прысудаў.

Складальнікі дакладу падкрэсьліваюць, што адзінай эўрапейскай краінай, дзе прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды, зьяўляецца Беларусь. У мінулым годзе там пакаралі сьмерцю двух чалавек, у 2016 — чатыры. У 2017 годзе ў краіне вынесьлі чатыры сьмяротныя прысуды.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў краінах Афрыкі ў мінулым годзе назіраўся значны прагрэс. У прыватнасьці, Гвінэя стала 20-й краінай рэгіёну, якая адмяніла сьмяротнае пакараньне за ўсе злачынствы, а Кенія адмяніла абавязковае сьмяротнае пакараньне за забойства.

У дакладзе адзначаецца, што акрамя Гвінэі ў мінулым годзе сьмяротнае пакараньне за ўсе злачынствы адмяніла Манголія. Такім чынам агульная колькасьць краін, якія заканадаўча адмянілі сьмяротнае пакараньне, дасягнула ў 2017 годзе 106.

Amnesty International не ўдалося пацьвердзіць дадзеныя па Віетнаме, Малайзіі і Кітаю, паколькі гэтай інфармацыі няма ў адкрытым доступе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG