Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: Ільхам Аліеў набраў 86% галасоў на выбарах прэзыдэнта Азэрбайджану


Прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў на выбарчым участку

Шматгадовы прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў быў перавыбраны на чацьвёрты тэрмін на выбарах, якія байкатаваліся апазыцыяй, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Апазыцыя байкатавала прэзыдэнцкія выбары.​

У Цэнтральнай выбарчай камісіі Азэрбайджану паведамілі, што Аліеў набірае 86 працэнтаў галасоў.

«Я ўдзячны свайму народу за тое, што яны прагаласавалі за нашы дасягненьні і посьпех», — сказаў Аліеў увечары ў сераду.

Тым часам ягоныя прыхільнікі праехаліся на сваіх аўтамабілях па цэнтры Баку, уключаючы гукавыя сыгналы ў знак падтрымкі кандыдата, які перамог.

Прадстаўнікі ЦВК паведамілі, што яны не атрымлівалі скаргаў на парушэньні падчас галасаваньня, хоць некаторыя прыхільнікі апазыцыі паведамлялі пра выпадкі выкарыстаньня некалькіх бюлетэняў адным чалавекам.

Азэрбайджан выбірае прэзыдэнтa. На якім фоне адбываюцца выбары

Чым падобныя і чым розныя Лукашэнка і Аліеў?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG