Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі абласны суд адмяніў штраф блогерам за трансьляцыю ў YouTube і Фэйсбук


Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін
Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін

Абласны суд Берасьцейскай вобласьці пастанавіў, што ў дзеяньнях блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава няма складу адміністрацыйнага правапарушэньня. Блогеры абскарджвалі штрафы па 980 рублёў кожнаму, якімі іх пакараў Пінскі раённы суд.

Пінскі суд палічыў, што блогеры Пятрухін і Кабанаў выраблялі прадукцыю СМІ, калі вялі жывую трансьляцыю ў YouTube і Фэйсбук ад прахадной пінскага заводу Exide.

Блогеры не пагадзіліся з такім рашэньнем і абскардзілі яго ў Берасьцейскі абласны суд.

«Ад самага пачатку было зразумела, што гэта судовая памылка. Таму што ў Пінску судзьдзя зусім не ўлічыў нашы аргумэнты, што YouTube і Фэйсбук ніякім чынам не зьяўляюцца сродкамі масавай інфармацыі згодна зь дзейным заканадаўствам», — сказаў Свабодзе Аляксандар Кабанаў.

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў асьвятляюць пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці. У Пінску яны спрабавалі весьці трансьляцыю ад прахадной тамтэйшага заводу акумулятараў.

Падчас сваёй дзейнасьці блогеры ўжо ня раз атрымлівалі штрафы і адбывалі арышт «за заклікі на несанкцыянаваныя масавыя акцыі» ў сваіх блогах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG