Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыну, якая вінаваціла паліцыю ў згвалтаваньні, пакаралі штрафам


Саліма Мухамэдзьянава
Саліма Мухамэдзьянава

Суд у расейскім Магнітагорску прызначыў 20 тысяч расейскіх рублёў (каля 650 беларускіх) штрафу мясцовай жыхарцы Саліме Мухамэдзьянавай, якая паскардзілася на зьбіцьцё і згвалтаваньне ў паліцыі. Яе прызналі вінаватай у ілжывым даносе.

Бок абвінавачваньня патрабавала аштрафаваць Мухамэдзьянову на 150 тысяч рублёў. Абарона лічыць прысуд несправядлівым і зьбіраецца яго абскарджваць, паведамляе фонд «Грамадзкі вэрдыкт».


У студзені 2016 году Саліму Мухамэдзьянаву і яе мужа Ігара Губанава даставілі ў аддзел паліцыі. Там, як сьцьвярджае Мухамэдзьянава, яе зьбілі і згвалцілі паліцыянты. Была распачатая крымінальная справа, аднак неўзабаве сьледчыя закрылі яе, абвінаваціўшы заяўніцу ў ілжывым даносе.

У знак пратэсту Ігар Губанаў адрэзаў сабе два пальцы на руцэ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG