Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенты ФБР канфіскавалі дакумэнты ў офісе асабістага адваката прэзыдэнта Трампа


Майкл Коэн, асабісты адвакат Дональда Трампа

Агенты ФБР правялі ператрус у нью-ёркскім офісе Майкла Коэна, асабістага адваката Дональда Трампа. Як паведамляе ВВС, праваахоўнікі дзейнічалі на распараджэньне спэцыяльнага пракурора Робэрта Мюлера, які расьсьледуе меркаванае расейскае ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Падчас ператрусаў былі канфіскаваныя матэрыялы перапіскі паміж Коэнам і ягонымі кліентамі, заявіў сам адвакат пасьля рэйду сьледчых Мюлера. У прыватнасьці, былі канфіскаваныя дакумэнты, якія датычацца пераводу грошай порнаакторцы, паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Майкл Коэн апынуўся ў цэнтры грамадзкай увагі пасьля таго, як прызнаўся ў выплаце 130 тысяч даляраў порнаакторцы Сторм Дэніелс усяго за некалькі дзён да прэзыдэнцкіх выбараў у 2016 годзе. Выплата прызначалася для таго, каб Дэніэлс не выдавала сваю сувязь з Трампам, якая мела месца неўзабаве пасьля таго, як Мэланія Трамп нарадзіла сына.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG