Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі памёр бацька Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага


Міхал Пятровіч Жызьнеўскі
Міхал Пятровіч Жызьнеўскі

8 красавіка ў Гомлі на 73-м годзе жыцьця раптоўна памёр Міхаіл Пятровіч Жызьнеўскі, бацька Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага. Пра гэта паведаміла жонка Міхаіла Пятровіча — Ніна Жызьнеўская.

«Здарылася гэта на пачатку 16-й гадзіны. Ён скардзіўся на сардэчны боль і крывяны ціск. У яго таксама моцна балелі суглобы», — кажа Ніна Жызьнеўская.

Сёлетняй вясною на распараджэньне прэзыдэнта Ўкраіны Жызьнеўскія меліся падлячыцца ў адным з украінскіх санаторыяў. Чакалі толькі, пакуль крыху пацяплее. Пра лячэньне ў санаторыі сям’і Жызьнеўскіх паведаміў амбасадар Украіны Ігар Кізім, калі ў лютым на распараджэньне ўкраінскага прэзыдэнта прывозіў інвалідную вазок для Ніны Васільеўны.

Адзін з апошніх фотаздымкаў Міхала Жызьнеўскага. Студзень, 2018 год
Адзін з апошніх фотаздымкаў Міхала Жызьнеўскага. Студзень, 2018 год

Прэзыдэнт Украіны перадаў інвалідны вазок маці беларускага героя Нябеснай сотні

«Каб вы ведалі, Ніна Васілеўна, клопат пра вас і вашу сям’ю знаходзіцца на асабістым кантролі прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі. Ён, калі даведаўся, што вы маеце патрэбу ў такім вазку, распарадзіўся набыць яго і перадаць вам. Для нас ваш сын — гэта справа Ўкраіны. Мы шануем сваіх герояў», — сказаў тады ўкраінскі амбасадар.

Кабінэт Міністраў Украіны прызначыў пажыцьцёвую стыпэндыю бацькам Міхала Жызьнеўскага — аднаго зь першых забітых на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас падзей Эўрамайдану ў студзені 2014 году. Стыпэндыю пэрсанальна атрымліваў і Міхаіл Пятровіч.

Да нядаўняга часу Жызьнеўскі-старэйшы, будучы на пэнсіі, працаваў яшчэ слесарам у гарадзкім фізкультурна-аздараўленчым камбінаце. Заўсёды лічыў, што ягоны сын Міхась загінуў за свабоду ня толькі Ўкраіны, але і Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG