Жыхары Канады за 14 гадзінаў сабралі больш за 419 тыс. канадзкіх даляраў ($ 328 тыс.) у дапамогу сем’ям гульцоў юніёрскай хакейнай каманды Humboldt Broncos, аўтобус якой у пятніцу трапіў у аварыю, паведамляе тэлеканал CBC.
Заплянавана сабраць 500 тыс. канадзкіх даляраў (больш за $ 390 тыс.). Усе сродкі будуць накіраваны семʼям загінулых і пацярпелых спартоўцаў.
Аварыя адбылася 6 красавіка вечарам на адной з трас ў правінцыі Саскачаван. Аўтобус, у якім гульцы каманды Humboldt Broncos ехалі на гульню з Nipawin Hawks, сутыкнуўся з грузавіком за 30 км ад горада Тысдэйл.
У аўтобусе знаходзіліся 28 чалавек, 14 зь іх загінулі, астатнія атрымалі траўмы. Тры чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане.