Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзкім раёне ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш


Ёдкі. Станіслаў Суднік распавядае пра Ларысу Геніюш

У вёсцы Ёдкі, каля ўсталяванага да стагодзьдзя БНР памятнага камяня, актывісты зь Ліды і Бярозаўкі чыталі вершы Ларысы Геніюш, сьпявалі песьні на яе словы, прагадвалі яе біяграфію а таксама тых, хто змагаўся за БНР.

З ініцыятывай ушанаваць 35-я ўгодкі зь дня сьмерці Ларысы Геніюш выступіла Лідзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Паводле актывіста Вітольда Ашурка, у Ёдкі сабліся каля 20 чалавек з розных грамадзкіх арганізацыяў.

«Па чарзе хлопцы чыталі вершы Ларысы Геніюш, бард Сяргей Чарняк сьпяваў песьні на яе словы, — кажа Ашурак. — І вельмі цікава пра Геніюш распавядаў Станіслаў Суднік. Ён сказаў, што ў таго пакаленьня, да якога належыць Ларыса Геніюш, фактычна нічога не было, акрамя веры ў Беларусь, нават надзеі не было. А нам, маўляў, сёньня лягчэй, паколькі ёсьць вера, ёсьць надзея і нават невялікія посьпехі. Мне вельмі гэта запомнілася».

«Наагул, атмасфэра ў нас была веснавая, перадвелікодная, шчырая атмасфэра», — зазначыў Свабодзе Станіслаў Суднік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG