Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьбяр паставіў у сваім двары камень да стагодзьдзя БНР


Сяргей Мінец і Вітольд Ашурак падчас адкрыцьця памятнага каменя ў гонар 100-годдзя БНР у Лідзкім раёне, Здымак Сяргея Пантуса

Камень усталявалі ў вёсцы Ёдкі Лідзкага раёну ў двары лецішча разьбяра Івана Мікулкі.

Паводле Сяргея Пантуса, актывісты вырашылі зрабіць гэта пасьля закліку Зянона Пазьняка ставіць такія помнікі па ўсёй Беларусі.

«Камень знайшлі на беразе Нёмана блізу вёскі Дакудава, — кажа Пантус. — Талакой сабраліся і прывезьлі ў Ёдкі. А майстар зь Бярозаўкі зрабіў адпаведны надпіс: «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧНА».

Камень адкрылі ўрачыста, зрабілі памятныя здымкі.

«Гэтым самым мы ня толькі ўшанавалі 100-я ўгодкі БНР, але і зрабілі прыклад для іншых, каб падобныя камяні зьявіліся па ўсёй Беларусі», — кажа Сяргей Пантус.

Партыя Пазьняка дамаўляецца з уладамі наконт «Каменя БНР» у Менску. Ужо паспрыяла Акадэмія навук

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG