Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваячка Скрыпалёў публічна папрасіла Тэрэзу Мэй перагледзець рашэньне аб выдачы ёй візы


Паліцыя каля дому Сярггея Скрыпаля
Паліцыя каля дому Сярггея Скрыпаля

Стрыечная сястра Юліі Скрыпаль — Вікторыя — публічна зьвярнулася да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй з просьбай перагледзець пытаньне аб выдачы ёй брытанскай візы, у якой ёй было адмоўлена. Свой зварот яна зачытала ў эфіры тэлеканалу Sky News.

«Галоўнае, чаго б мне хацелася цяпер, гэта ўбачыць іх асабіста, каб мець магчымасьць праўдзіва распавесьці нашай бабулі аб тым, як здароўе яе сына і ўнучкі, але ў атрыманьні візы мне было адмоўлена. Увесь сьвет цяпер кажа пра беспрэцэдэнтны палітычны скандал, але ў эпіцэнтры гэтага скандалу знаходзяцца рэальныя людзі. Гэта наша сямʼя, якой у сапраўднасьці неабходна быць цяпер разам», — сказала Вікторыя, зьвяртаючыся да кіраўніка брытанскага ўраду.

Яна зачытала гэты зварот па-расейску, але тэлеканал падаў яго ў перакладзе на ангельскую.

Напярэдадні пляменьніцы атручанага ў Солсбэры экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля адмовілі ў візе ў Вялікабрытанію.

Пытаньні ў візавых афіцэраў выклікала мэта візыту, паведамляе Бі-Бі-Сі. У анкеце на візу Вікторыя Скрыпаль пазначыла, што мае намер наведаць сваякоў у Вялікабрытаніі.

«А) Няма ніякіх сьведчаньняў таго, што раней вы ўжо наведвалі Сяргея і Юлію Скрыпаль у Вялікабрытаніі. Б). У цяперашні момант Сяргей Скрыпаль ня можа прымаць гасьцей. С). Няма ўпэўненасьці ў тым, што Юлія Скрыпаль хоча вашага візыту», — гаворыцца ў лісьце з консульскага аддзелу.

У дадатак, як адзначаецца ў дакумэнце, Вікторыя Скрыпаль не давяла, што ў яе ёсьць сродкі на дарожныя выдаткі і працяглае знаходжаньне ў Брытаніі. Жанчына пазначыла, што не працуе, а таксама адказала адмоўна на пытаньне аб тым, ці ёсьць у яе іншыя даходы або спонсары, гатовыя аплаціць яе паездку.

Sky News: Сяргей Скрыпаль «апрытомнеў і можа гаварыць»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG