Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя дэталі пра кіроўцу, які задавіў машынай людзей у Мюнстэры


Паводле інфармацыі газэты Süddeutsche Zeitung, а таксама тэлеканалаў NDR і WDR, інцыдэнт у Мюнстэры на поўдні Нямеччыны ня быў тэрактам.

Меркаваны злачынец — псыхічна хворы 49-гадовы немец, у яго кватэры вядзецца ператрус, паведамілі СМІ. Агенцтва DPA са спасылкай на неназваную крыніцу таксама паведаміла, што меркаваным злачынцам быў псыхічна хворы чалавек.

Наезд у Мюнстэры: кадры зь месца падзеі. Відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:24 0:00

Паводле дадзеных газэты Rheinische Post, яшчэ да трагедыі было вядома аб суіцыдальных схільнасьцях чалавека, які, як мяркуецца, зьдзейсьніў напад.

У суботу, 7 красавіка, мінівэн урэзаўся ў вулічную тэрасу кафэ, дзе знаходзіліся людзі. Паліцыя паведамляе, што ў выніку загінулі тры чалавекі, пацярпелі 20, зь іх шэсьць знаходзяцца ў цяжкім стане. Меркаваны нападнік наклаў на сябе рукі.


На поўдні Нямеччыны грузавік заехаў у натоўп людзей, ёсьць ахвяры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG