Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экіпаж крымскага судна «Норд» знаходзіцца на волі — адвакат


Расейскі рыбалоўны сэйнэр «Норд» у порце Бярдзянску 26 сакавіка 2018 году
Расейскі рыбалоўны сэйнэр «Норд» у порце Бярдзянску 26 сакавіка 2018 году

Чальцы экіпажу арыштаванага керчанскага судна «Норд», якое 6 красавіка было аштрафаванае судом у Марыўпалі за «парушэньне парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Ўкраіны», знаходзяцца на волі ў адным з гатэляў Марыўпаля.

Пра гэта 7 красавіка распавёў адвакат каманды судна Дзьмітры Шчарбіна.

Паводле яго слоў, гаворка вядзецца пра 8 чальцоў экіпажу, без уліку капітана, які знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Хэрсона, і жанчыны-кухара, адпушчанай раней.

«Пасьля накладаньня штрафу іх спрабавалі вярнуць на судна сілай. Адпусьцілі, таму што прыбыў прадстаўнік ўкраінскага амбудсмэна. Скажу без перабольшаньня, прадстаўнік украінскага амбудсмэна іх фактычна "адбіў"», — распавёў Шчарбіна.

Адвакат Дзьмітры Шчарбіна
Адвакат Дзьмітры Шчарбіна

Паводле словаў адваката, экіпаж «Норду» з 25 сакавіка чакае, калі іх дапытаюць па справе капітана.

Напярэдадні суд у Марыўпалі аштрафаваў чальцоў экіпажу арыштаванага керчанскага судна «Норд», а суд у Хэрсоне арыштаваў капітана гэтага судна Ўладзімера Гарбенку, за якога неўзабаве ўнесьлі заклад 35 240 грыўняў.

___

25 сакавіка ўкраінскія памежнікі затрымалі ў акваторыі Азоўскага мора рыбалавецкае судна пад сьцягам Расеі. Пракуратура АРК адкрыла крымінальную вытворчасьць па факце выхаду судна «Норд» з закрытага Кіевам порта анэксаванай Керчы. 30 сакавіка ўкраінскі суд арыштаваў судна «Норд».

З ліпеня 2014 года ўрад Украіна афіцыйна спыніла функцыянаваньне ўсіх партоў анэксаванага Расеяй Крыму, паўвостраў стаў закрыты для міжнароднага суднаходзтва.

За пэрыяд зь 1 жніўня 2017 году па 31 студзеня 2018 гадоў ў закрытыя парты Крыма зайшло 591 судна-парушальнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG